Бізнес-інкубатар Invest Discovery

ваш выхад на агульнаеўрапейскі рынак!

Марыце прадаваць свае тавары або паслугі на агульнаеўрапейскім рынку (EU/EEA), але баіцеся бюракратычных перашкодаў? З намі вы пачнеце свой бізнес у Еўразвязе праз 1 дзень без неабходнасці рэгістрацыі фірмы, арэнды офіса, адкрыцця замежнага банкаўскага рахунка, без вялікіх выдаткаў часу і грошаў!

Main image for Business Incubator Invest Discovery site
  1. Заключаецца дамова паміж вамі, вашай беларускай фірмай або ІП і нашым польскім бізнес-інкубатарам Invest Discovery Sp. z o.o.
  2. Пасля чаго вы можаце адразу пачынаць гандляваць сваімі таварамі або паслугамі на трыторыі Еўразвязу ад імя польскай кампаніі Invest Discovery Sp. z o.o. але пад сваёй уласнай гандлёвай маркай.
  3. Нам вы плаціце штомесяц толькі за бухгалтарскае абслугоўванне (ад 100 EUR/мес.*).
  4. Грошы ад вашых кліентаў паступаюць на нашы банкаўскія рахункі ў польскім банку, пасля чаго мы робім перавод гэтых грошаў на ваш рахунак у беларускім банку.

Вы рэзідэнт Беларусі?

Працуючы з намі, вам не трэба клапаціцца наконт атрымання дазволаў Нацбанка і МЗС Беларусі на рэгістрацыю замежнай фірмы і адкрыццё замежных банкаўскіх рахункаў. Акрамя таго, гандлюючы ў інтэрнэце ад імя польскай кампаніі, Вы зможаце атрымоўваць аплату за свае тавары і паслугі праз PayPal, што немагчыма для кампаній і індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у Беларусі.

* Кошт бухгалтарскага абслугоўвання залежыць ад колькасці фактур у месяц:

Колькасць фактур у месяц 7 20 40 60 80 100 150 200 300 500 750 1000
Кошт нета, PLN 439 618 855 1093 1308 1569 2022 2438 3329 4876 6780 8683

Калі вы ўсё ж хочаце зарэгістраваць сваю ўласную фірму ў Польшчы, мы вам таксама дапаможам:

рэгістрацыя фірм у Польшчы і бухгалтарскае абслугоўванне.

Нашы кліенты

Bollywood Europa – гэта еўрапейская кампанія з галоўным офісам у Вялікабрытаніі, якая спецыялізуецца на выпуску індыйскіх фільмаў.

Smartum Pro - logo

Smartum Pro.
Наш вопыт і веды дапамагаюць ствараць прыбытковыя і прадуктыўныя мабільныя прыкладанні для iOS, Android, а таксама крос-платформавыя рашэнні.

Jupiter Group - logo

Jupiter Group – кампанія, якая прадастаўляе поўны спектр кадравых паслуг і рашэнняў, спецыялізуецца ў галіне інфармацыйных тэхналогій, фінансаў і бухгалтарскага ўліку.