Рэгістрацыя фірмы ў Польшчы.

Юрыдычны адрас у Варшаве і бухгалтарскае абслугоўванне.

Вы жадаеце пачаць бізнес у ЕС? Мы дапаможам вам зарэгістраваць фірму ў Польшчы, забяспечым прафесійнае бухгалтарскае абслугоўванне і юрыдычны адрас для вашай фірмы ў цэнтры Варшавы.

Main image for Business Incubator Invest Discovery site
  1. Для рэгістрацыі фірмы вы дасылаеце нам сканы пашпартоў і адрасы пражывання як мінімум 2 сузаснавальнікаў (вас і вашага партнёра).
  2. Мы ўзгадняем дзень вашага прыезду ў Варшаву з натарыусам і, калі вы або ваш партнёр не валодае польскай мовай, дадаткова дамаўляемся з прысяжным перакладчыкам. У назначаны дзень і час вы з партнёрам прыязджаеце ў Варшаву і разам з нашым супрацоўнікам ідзеце да натарыўса, дзе афармляеце ўстаноўчую дамову фірмы.
  3. Затым мы рыхтуем і падаем дакументы ў Нацыянальны судовы рэестр (KRS), Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне (GUS), Падатковую інспекцыю (US) і Установу сацыяльнага страхавання (ZUS). Поўная рэгістрацыя фірмы з прысваенняў нумароў KRS, REGON, NIP звычайна займае каля месяца, але ўжо адразу пасля падпісання ўстаноўчай дамовы ў натарыўса вы маеце права пачынаць гаспадарчую дзейнасць і адкрываць карпаратыўны рахунак у банку.
    Кошт рэгістрацыі фірмы складае 2600 злотых (або каля 600 EUR), што ўключае ў сябе дзяржаўныя пошліны і аплаты паслугаў натарыуса. Дадаткова аплачваюцца паслугі прысяжнага перакладчыка (300-500 злотых).
  4. Затым мы з вамі падпісваем дамову на бухгалтарскае абслугоўванне вашай фірмы. Для бухгалтарскага ўліку кожны месяц да 6 чысла вы будзеце дасылаць бухгалтару па электроннай пошце выпіскі з карпаратыўнага банкаўскага рахунка і сканы рахункаў-фактур за мінулы месяц. Бухгалтар будзе разлічваць і паведамляць вам колькі трэба заплаціць падаткаў штомесяц або штоквартал (у залежнасці ад выбранага разліковага перыяду). Таксама бухгалтар рыхтуе і падае ў падатковую інспекцыю падатковыя дэкларацыі, а таксама рыхтуе гадавую фінансавую справаздачу. Кошт бухгалтарскага абслугоўвання залежыць ад колькасці фактур у месяц.
Колькасць фактур у месяц 7 20 40 60 80 100
Кошт нета, PLN 439 618 855 1093 1308 1569
Кошт нета, EUR * 100 141 195 250 299 358

* Прыкладна. Дакладны кошт у EUR разлічваецца па абменным курсе Нацыянальнага банка Польшчы EUR/PLN.

І не прапусціце наш падарунак!

Пасля рэгістрацыі фірмы пры падпісанні дамовы на бухгалтарскае абслугоўванне тэрмінам мінімум на 1 год, першыя два месцы бухгалтарскага абслугоўвання будуць каштаваць для вас усяго 1 злоты ў месяц!

Юрыдычны адрас у Варшаве

Калі вы не маеце ўласнага офіса з сакратаром, мы прапануем для вашай фірмы юрыдычны адрас у цэнтры Варшавы з паслугай “віртуальны офіс” за 89 злотых (каля 20 EUR) у месяц. Асаблівасці сервісу:
  • Па гэтым адрасе працуюць нашы бухгалтары.
  • На гэты адрас будзе прыходзіць уся афіцыйная карэспандэнцыя для вашай фірмы.
  • Сканы якой вы будзеце атрымліваць па электроннай пошце.
  • На гэты ж адрас перыядычна прыходзяць з праверкамі і супрацоўнікі падатковай інспекцыі, таму наша паслуга “віртуальны офіс” істотна аблягчыць вам працу.

Нашы кліенты

Bollywood Europa – гэта еўрапейская кампанія з галоўным офісам у Вялікабрытаніі, якая спецыялізуецца на выпуску індыйскіх фільмаў.

Smartum Pro - logo

Smartum Pro.
Наш вопыт і веды дапамагаюць ствараць прыбытковыя і прадуктыўныя мабільныя прыкладанні для iOS, Android, а таксама крос-платформавыя рашэнні.

Jupiter Group - logo

Jupiter Group – кампанія, якая прадастаўляе поўны спектр кадравых паслуг і рашэнняў, спецыялізуецца ў галіне інфармацыйных тэхналогій, фінансаў і бухгалтарскага ўліку.